У жыхара Брэстчыны знайшлі пісталет-кулямёт, зроблены на 3D-прынтары

Зброя, знойдзеная ў жыхара Брэстчыны

Зброя, знойдзеная ў жыхара Брэстчыны / Камітэт судэкспертызы

Байцы ГУБАЗік затрымалі 44-гадовага жыхара аднаго з райцэнтраў Брэсцкай вобласці. Паведамляецца, што затрыманне адбылося пасля таго, як міліцыянты атрымалі аператыўную інфармацыю пра незаконнае абарачэнне зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў.

У гаражы мужчыны знайшлі самаробны 9-міліметровы пісталет-кулямёт і два глушыцелі, вырабленыя на 3D-прынтары. Таксама ў яго канфіскавалі чатыры самаробныя патроны і бяздымны порах.

Судэкспертыза выявіла, што ўсе канфіскаваныя прадметы прыдатныя для выкарыстання па прызначэнні.

Мужчына патлумачыў, што зброю і боепрыпасы ствараў з асабістай цікавасці. Следчы камітэт пачаў на яго крымінальную справу.

У жыхара Брэстчыны знайшлі пісталет-кулямёт, зроблены на 3D-прынтары
Зброя, знойдзеная ў жыхара Брэстчыны / Камітэт судэкспертызы

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.