У папулярным генератары субтытраў з'явілася беларуская мова

Мабільнік, ілюстрацыйнае фота

Мабільнік, ілюстрацыйнае фота / pexels.com

У мабільнай праграме Сaptions з'явілася беларуская мова.

Сaptions — праграма для аўтаматычнага дабаўлення субтытраў на створанае відэа з дапамогай штучнага інтэлекту. Беларускія карыстальнікі праграмы даўно прасілі дадаць нашу мову ў спіс тых, на якіх можна ствараць субтытыры.

Урэшце ў Сaptions з'явілася паведамленне: "Мне прыемна абвясціць, што цяпер мы падтрымліваем беларускую мову. Шчыра дзякуем вам за галасаванне і цярплівасць!"

Цяпер кожны карыстальнік Сaptions мае магчымасць не толькі ў два клікі ствараць субтытры на беларускай мове, але і перакладаць на беларускую мову відэа, агучаныя на англійскай, нямецкай ды іншых мовах.

Дарэчы, на платформе change.org цяпер збіраюць подпісы за тое, каб беларуская мова зявілася ў Kindle Direct Publishing.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.