Як сацсеткі ўплываюць на жыццё падлеткаў — эфір з псіхолагам

Псіхолаг Лілія Хедзіна

Псіхолаг Лілія Хедзіна / асабісты архіў

Згодна са статыстыкай палова падлеткаў у свеце цярпяць гвалт з боку равеснікаў. Гаворка пра розныя віды гвалту —  фізічны, эмацыйны, вербальны, кібергвалт. І мы б далей пасіўна ставіліся да гэтай гісторыі, калі б не новы серыял “Падлетак”, які актыўна абмяркоўваецца не толькі ў медыях і сацсетках, але нават у міністэрствах і дзяржаўных інстытуцыях многіх прагрэсіўных краін.

Як так здарылася, што мы нічога не ведаем пра сваіх дзяцей, якіх раніцай адпраўляем у школу? Чаму школа не спраўляецца з дзецьмі? Як гвалт стаў часткай жыцця і што з гэтым рабіць? Тэлефон — самы надзейны сябар падлеткаў?

Гэтыя тэмы ў жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з псіхолагам, спецыялісткай па метадзе КПТ Ліліяй Хедзінай. 13:00. Далучайцеся!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.