— Там нашмат прасцей дачыняцца. Нават калі нехта будзе цябе хейціць або сароміць, то, прынамсі, не ўдарыць фізічна і не згвалціць. Гэта панадліва, як панадліва і тое, што межы ў інтэрнэце нашмат шырэйшыя. Можна, напрыклад, выказвацца і абражаць іншага, не атрымаўшы нічога за гэта, можна мець доступ да смых розных забаваў і тэмаў. Так, гэта сапраўды вельмі панадліва. І пры гэтым увесь кантэнт — на месцы, ісці нікуды не трэба.
Наш мозг уладкованы так, што ён спрабуе атрымаць як мага больш, выдаткаваўшы як мага менш уласных рэсурсаў. У гэтым негатыўны бок тэхналагічнага прагрэсу.
Але калі мозг разумее выгаду, якую ён атрымае, адклаўшы тэлефон, — напрыклад, падлетак ужывую пагутарыць з сябрамі, якія падзяляюць яго інтарэсы, трапіць на нейкі тэматычны фестываль — пабудзе сярод сваіх, адчуе іх на фізічным узроўні, — гэта можа аказацца вельмі рэсурсна і класна.
На жаль, часам мы самі прывучаем дзяцей спраўляцца са эмоцыямі і нудой праз тэхналогіі. Калі дзеці нам перашкаджаюць, мы ўключаем мульцікі, даем планшэт, гульні.
Атрымліваецца, мы самі прапануем такую мадэль. Вучыць дзіця спраўляцца з нудой, вытрымліваць яе, а не бегчы — гэта таксама вельмі важны момант, які бацькі павінны разумець.