Памёр музыка Сяргей Кныш — аўтар словаў песні "Слуцкая брама"

Сяргей Кныш / Courtesy photo
Памёр музыка Сяргей Кныш, ён быў бубначом гуртоў "Бонда", Ulis і "Крама". Таксама Кныш з'яўляўся аўтарам словаў песні "Слуцкая брама".
Пра смерць музыкі напісалі ў Фэйсбуку яго сябры.
"Бонда", у якой граў Кныш, была адным з першых беларускіх рок-гуртоў. Калектыў праіснаваў з 1980 па 1989 год. А пасля яго распаду Кныш пачаў выступаць з гуртом Ulis.
Акалічнасці смерці Сяргея Кныша невядомыя.
Паведамляецца, што ў музыкі былі жонка і дачка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.