У Чашніках загінуў індывідуальны прадпрымальнік — на яго ўпала дрэва

На месцы здарэння

На месцы здарэння / sk.gov.by

У Чашніках у Віцебскай вобласці загінуў індывідуальны прадпрымальнік — на яго ўпала дрэва. Пры спілаванні бензапілой мужчына не ўлічыў траекторыю падзення. Ён пачаў адбягаць, але ствол зваліўся на яго. Мужчына атрымаў цяжкія траўмы і неўзабаве памёр, паведамляе Следчы камітэт.

Трагічнае здарэнне адбылося ўдзень 27 сакавіка. Загінуламу было 39 гадоў.

Цяпер следчыя высвятляюць усе абставіны гібелі прадпрымальніка. Ужо вядома, што ён "не выкарыстоўваў неабходныя сродкі індывідуальнай абароны".

У Чашніках загінуў індывідуальны прадпрымальнік — на яго ўпала дрэва

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.