У Літве дасталі патанулую машыну амерыканскіх вайскоўцаў

У Літве дасталі амерыканскую гусенічную машыну ЗША, патанулую на палігоне / Lietuvos kariuomenės
Зранку ў панядзелак, 31 сакавіка, з балота дасталі патанулую машыну амерыканскіх вайскоўцаў на палігоне ў Пабрадзе, недалёка ад мяжы з Беларуссю.
Аперацыя па даставанні машыны цягнулася некалькі дзён. У нядзелю вадалазы замацавалі другі трос на бронемашыне, што дазволіла падняць яе з глыбіні. Як расказала міністр абароны Давіле Шакалене замацаваць другі трос удалося пасля 23:00, а прыкладна ў 2:45 пачалася аперацыя па даставанні. Работы завяршыліся да 4:30.
"Былі задзейнічаныя дзве машыны M88 і дадаткова два бульдозеры для фіксацыі, бо наяўнай тэхнікі аказалася недастаткова. Цяпер на месцы працуюць амерыканскія следчыя і вайсковая паліцыя Літвы. Больш інфармацыі аб бягучай сітуацыі даць не можам", — перадае LRT словы міністра абароны.
Яна дадала, што звестак пра зніклых амерыканскіх вайскоўцаў пакуль няма. Аднак ёсць пагадненне, што першымі пра гэта паведамяць прадстаўнікі ЗША.
Чацвёра амерыканскіх салдатаў, якія былі на вучэннях у Літве, зніклі ў мінулы аўторак, 25 сакавіка. Гусенічную машыну M88 Hercules, у якой яны былі, выявілі патанулай у балоце. Аперацыя па даставанні тэхнікі цягнулася некалькі дзён.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.