Польшча адпраўляе дапамогу для пошукаў амерыканскіх вайскоўцаў у Літве

Пошукава-выратавальная аперацыя ў Літве

Пошукава-выратавальная аперацыя ў Літве / t.me/rudelfi/

Польшча адпраўляе дапамогу для пошукаў зніклых амерыканскіх вайскоўцаў у Літве. Пра гэта ў чацвер паведаміў польскі міністр абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш. У Літву тэрмінова едзе група з некалькіх дзесяткаў салдат з інжынернай тэхнікай і аквалангісты. Яны паўдзельнічаюць у пошукава-выратавальнай аперацыі. Касіняк-Камыш падкрэсліў, што Польшча адгукнулася на просьбу саюзнікаў.

Чатырох амерыканскіх вайскоўцаў шукаюць у Літве другія суткі. Яны зніклі без вестак у аўторак пасля планавых ваенных вучэнняў недалёка ад мяжы з Беларуссю. Браніраваную рамонтна-эвакуацыйную машыну M88 Hercules, у якой яны, верагодна, знаходзяцца, знайшлі патанулай у балоце недалёка ад палігона ў Пабрадзе, піша Delfi. 

Бронемашына знаходзіцца "ў гразевай яме на глыбіні як мінімум 5 метраў". Падкрэсліваецца, што пакуль не дасталі машыну, нельга сцвярджаць, што вайскоўцы знаходзяцца ў ёй.

Дагэтуль у аперацыі ўдзельнічалі вайскоўцы Літвы і ЗША, а таксама прадстаўнікі розных дзяржаўных структур і прыватных кампаній.

Польшча адпраўляе дапамогу для пошукаў амерыканскіх вайскоўцаў у Літве
t.me/rudelfi/
Польшча адпраўляе дапамогу для пошукаў амерыканскіх вайскоўцаў у Літве

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.