Топ крашаў сярод беларускіх мужчын у эміграцыі

Беларускія крашы Еўрарадыё / @rubanau_collage
Хто самы прывабны ў беларускім асяроддзі? Такім пытаннем задаліся тыя супрацоўніцы і супрацоўнікі Еўрарадыё, якія лічаць, што разбіраюцца ў мужчынскай прыгажосці.
Пасля доўгіх спрэчак нарэшце атрымалася скласці спіс крашаў сярод мужчын у беларускім дэмруху. Спіс ідзе ў выпадковым парадку.
Андрэй Ткачоў
Актывіст, валанцёр, персанальны трэнер ды проста беларускі Аквамэн! Дарэчы, ён пераехаў у Варшаву, так што, можа, нехта мае шанец…
Віталь Рыжкоў
Паэт, які скарае ўсе сэрцы. Не толькі сваімі вершамі.
Мікіта Бялевіч
Таленавіты і харызматычны малады стваральнік кантэнту на беларускай мове. Ды яшчэ і прыгожы.
Рыгор Астапеня
Пра сябе піша: “Тата Соні і айцец-заснавальнік Цэнтра новых ідэй, муж Іры і вучоны муж з PhD”. Мы ж дадаём: стоадсоткавы краш беларускай сацыялогіі, а ў будучыні — і трыятлону.
Аляксандр Івулін
Беларускі спартовы журналіст і былы палітвязень. Сярод аргументаў, якімі мы карысталіся на яго карысць, — не толькі знешнасць, але і вельмі добры голас.
Альгерд Бахарэвіч
Раз — і на заўсёды! Беларускі пісьменнік, твар беларускай літаратуры. Ва ўсіх сэнсах.
Яўген Шыкаўка
Футбаліст, цэнтральны нападнік польскага клуба “Korona Kielce”. Стваральніцы/кі рэйтынгу не вельмі разбіраюцца ў футболе, але на фота глядзець прыемна!
Аляксей Карпека
Расследавальнік, гурман ды аўтар найлепшых мемаў пра беларускую журналістыку. На жаль для некаторых, жанаты.
Валер Кавалеўскі
Дыпламат і палітычны дзеяч. Чалавек, за якога прагаласавала ўся экспертная група — і не праз яго асноўную дзейнасць, вядома.
Цімох Акудовіч
Гісторык і аўтар тэлеперадач. Расказваць пра гісторыю Беларусі так цікава, як ён, можа не кожны. І наша гісторыя, і Цімох адразу страляюць у сэрцайка.
Макс Корж
Хочаце верце, хочаце — не, але не дарма стадыёны распрадаюцца. Як і ў футболе, у яго музыцы частка рэдакцыі не вельмі разбіраецца, таму кліпы часам глядзім без гуку.
Антон Пянькоўскі
Эксперт па стратэгічных камунікацыях, культуролаг, спецыяліст па ЗША. Але гэта тут не самае важнае — вы паглядзіце на яго ўсмешку!
Аляксей Кузьміч
Акцыяніст, галоўны правакатар не толькі Беларусі, але цяпер ужо і Францыі. Ну і яшчэ хлопец з выдатнай фізічнай формай — якраз для рэкламы Calvin Klein.
Віктар Марціновіч
У (некаторых) сэрцах назаўжды.
Уладзімір Казлоў
Музыка, лідар гурта Re1ikt. І паслухайце музыку, і паглядзіце на яго!
Іван Краўцоў
“Ён проста прыгожы,” — кажа нашая каляжанка. Ну, калі каляжанка так сказала — уносім у спіс!
Сяргей Вялічка
Можа, кінолаг Сяргей Вялічка не вельмі вядомы, але гэта можна выправіць. Вы толькі паглядзіце, як ён гладзіць сабаку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.