У Мінску за суткі ў ванных патанулі двое мужчын

Дзве трагедыі за дзень (ілюстрацыйнае фота)

Дзве трагедыі за дзень (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com

У Мінску за суткі ў ванных патанулі двое мужчын. Абодва выпадкі адбыліся ў чацвер у Фрунзенскім раёне. Адзін з мужчын 1939 года нараджэння, іншы — 1978-га.

Абставіны здарэнняў высвятляюцца, прызначаны экспертызы, паведамляе Таварыства ратавання на водах.

Падобныя выпадкі, на жаль, нярэдкія. У лютым за суткі ў ванных патанулі два чалавекі — у Барысаве і Мінску. А ў Светлагорску напрыканцы мінулага года ў ваннай ледзь не патанулі двое дзяцей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.