У Беларусі прызналі "экстрэмісцкай" музычную кампазіцыю "Жыве Беларусь"

Рэжым ужо працяглы час змагаецца з лозунгам "Жыве Беларусь"

Рэжым ужо працяглы час змагаецца з лозунгам "Жыве Беларусь" / svaboda.org

Міністэрства інфармацыі Беларусі працягвае рэгулярна абнаўляць "Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў". "Экстрэмісцкімі" прызналі сацсеткі праекта "Nastaunik.іnfo", які публікуе метадычныя рэкамендацыі для педагогаў. У "чорным спісе" апынулася музычная кампазіцыя "Жыве Беларусь" расійскага гурта Elysium з Ніжняга Ноўгарада.

Змаганне з лозунгам "Жыве Беларусь" ужо некалькі гадоў вядзе рэжым Аляксандра Лукашэнкі, аднак без вялікага поспеху. У беларусаў ён карыстаецца папулярнасцю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.