Мастацкі музей у Пецярбургу не будуць судзіць за лозунг "Жыве Беларусь"

Карціна "Фестываль"

Карціна "Фестываль" / vk.com

Музей сучаснага мастацтва "Эрарта" ў Санкт-Пецярбургу не будуць судзіць за лозунг "Жыве Беларусь". Раённы суд спыніў вядзенне справы "пра прапаганду альбо публічнае дэманстраванне нацысцкай атрыбутыкі ці сімволікі" з прычыны заканчэння тэрміну даўнасці прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці.

Пра тое, што на музей склалі пратакол нібыта за "дэманстрацыю нацысцкай сімволікі", стала вядома ў ліпені. Гаворка ідзе пра карціну "Фестываль", дзе паказваецца танец людзей у народных касцюмах, а побач з імі — тры мужчыны ў строгіх дзелавых касцюмах. Пад выявай зроблены чырвонай фарбай надпіс "Жыве Беларусь". Аўтарам карціны, якой ужо 10 гадоў, з'яўляецца мастак Сяргей Грыневіч. У музеі карціна з'явілася ў 2015 годзе. Надпіс пад ёй быў зроблены ў 2020-м з інцыятывы музея.

Змаганне з лозунгам "Жыве Беларусь" вядзе рэжым Аляксандра Лукашэнкі, аднак без вялікага поспеху. У беларусаў ён карыстаецца папулярнасцю. Летась у Лідзе было затрыманне за "крамольную" навагоднюю ёлку. Яна была ўпрыгожаная шарамі з надпісам "Жыве Беларусь!".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі