Мінчук выгукнуў з акна лозунг "Жыве Беларусь!", яго арыштавалі
Рэжым ужо працяглы час змагаецца з лозунгам "Жыве Беларусь"
Мінчук выгукнуў з акна сваёй кватэры лозунг "Жыве Беларусь!". Гэта пачулі мінакі і міліцыянеры з Ленінскага РУУС. У выніку яго затрымалі. Як паведамляюць праваабаронцы, здарэнне адбылося 24 лютага. Праз два дні адміністрацыйную справу разглядаў суд Ленінскага раёна сталіцы. Мужчыну прызналі вінаватым у правядзенне "несанкцыянаванага пікету", а лозунг назвалі "правакацыйным". Ён правёў за кратамі 13 сутак.
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі працяглы час змагаецца з лозунгам "Жыве Беларусь", як і з бел-чырвона-белай сімволікай, аднак без вялікага поспеху. У беларусаў ён карыстаецца папулярнасцю. Летась у Лідзе было затрыманне за "крамольную" навагоднюю ёлку. Яна была ўпрыгожаная шарамі з надпісам "Жыве Беларусь!".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.