World Athletics працягнула адхіленне беларусаў ад міжнародных турніраў

Лёгкая атлетыка застаецца пад санкцыямі

Лёгкая атлетыка застаецца пад санкцыямі / pixabay.com

Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый працягнула адхіленне беларусаў і расіян ад міжнародных турніраў. Такое рашэнне 24 сакавіка прыняў Савет World Athletics, які сабраўся на пасяджэнне ў КНР.

"Савет лічыць санкцыі адэкватнымі і не лічыць неабходным іх замяняць, дапаўняць або змяняць, калі толькі бягучыя абставіны не пагоршацца альбо не будзе дасягнута мірнае пагадненне", — заявіў прэзідэнт World Athletics Себасцьян Коу.

Паводле яго слоў, арганізацыя можа перагледзець сітуацыю з допускам беларусаў і расіян пасля заключэння мірнага пагаднення па Украіне, падпісанага абодвума бакамі. Але спартоўцаў чакаюць праверкі праз працэс тэставання, каб пераканацца, што яны будуць мець права спаборнічаць.

Міжнародныя санкцыі супраць беларускіх і расійскіх спартоўцаў былі прынятыя ў адказ на вайну, якую вядзе Расiя супраць Украіны. Міжнародны "бан" рэгулярна працягваецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.