"Юнацтва" ў серыі з "Дынама-Маладзечна" выйграе ўжо 2:0

Хакеісты "Юнацтва" / vk.com/yunosthockey
"Юнацтва" ў паўфінальнай серыі плэй-оф беларускай хакейнай экстралігі з "Дынама-Маладзечна" выйграе ўжо 2:0. У сераду мінчукі перамаглі ў другім паядынку з лікам 3:1 (0:0, 2:0, 1:1).
У пятніцу каманды згуляюць у Маладзечне.
"Віцебск" у серыі з "Гомелем" наперадзе з лікам 1:0. Каманды сустрэнуцца зноў у Віцебску 27 сакавіка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.