Хакеісты мінскага "Дынама" выйгралі ў ЦСКА ў другім матчы

Хакейны матч "Дынама-Мінск" — ЦСКА / НАК Беларусі
У другім матчы стартавага этапу плэй-оф рэгулярнага чэмпіянату КХЛ хакеісты мінскага "Дынама" атрымалі другую запар перамогу над ЦСКА.
Каманды сустракаліся 28 сакавіка на "Мінск-Арэне". Дынамаўцы святкавалі перамогу з лікам 5:3 (0:0, 2:1, 3:2).
Шайбамі ў "зуброў" адзначыліся Вадзім Мароз, Вадзім Шыпачоў, Віталь Пінчук, Раман Гарбуноў, Джош Брук.
Пасля гэтага матча лік у серыі стаў 2:0 на карысць дынамаўцаў. Серыя працягнецца да чатырох перамог. Першы матч дынамаўцы выйгралі 26 сакавіка з лікам 5:2.
Наступныя матчы пройдуць у Маскве 30 сакавіка і 1 красавіка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.