"Гомель" зраўняў лік у паўфінальнай серыі з "Віцебскам"

Хакеісты "Гомеля"

Хакеісты "Гомеля" / vk.com/ihcgomel

"Гомель" зраўняў лік у паўфінальнай серыі беларускай хакейнай экстралігі з "Віцебскам" — 1:1. Гаспадары пляцоўкі былі блізкія да таго, каб выратаваць матч. За паўтары хвіліны яны закінулі тры шайбы і зраўнялі лік. Аднак "Гомель" вырваў перамогу — 4:3 (2:0, 1:3, 1:0). Пераможную шайбу закінуў Алег Качалоўскі.

29 сакавіка каманды сустрэнуцца ў Гомелі.

У іншай серыі "Юнацтва" з "Дынама-Маладзечна" мінчукі выйграюць 2:0. У пятніцу каманды згуляюць у Маладзечне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.