"Віцебск" зраўняў лік за 32 секунды да сірэны і вырваў перамогу ў "Юнацтва"

"Віцебск" у кроку ад сенсацыі ў фінале Экстралігі / pressball.by
15 красавіка мінскае "Юнацтва" зноў прайграла "Віцебску" ў гасцях. У чацвёртым матчы фінальнай серыі Экстралігі гаспадары аказаліся мацнейшымі ў авертайме — 4:3.
У драматычным завяршэнні трэцяга перыяду "Віцебск" зраўняў лік — 3:3. А ўжо ў авертайме вырваў перамогу ў сталічнай каманды.
Пяты і, магчыма, апошні паядынак пройдзе ў Мінску на "Чыжоўка-Арэне" 17 красавіка.
Лік у серыі — 3:1 на карысць "Віцебска".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.