Арына Сабаленка ўпершыню выйграла турнір у Амерыцы

Арына Сабаленка

Арына Сабаленка / gotennis.ru

Беларуска Арына Сабаленка ўпершыню ў сваёй кар'еры выйграла турнір серыі WTA-1000 у амерыканскім Маямі. У фінальным матчы першая ракетка свету нанесла паражэнне Джэсіцы Пегуле — 7:5, 6:2.

У першым сэце абедзве спартоўкі дапусцілі памылкі, а геймы бралі на чужой падачы. Вялікую выгаду з гэтага атрымала менавіта Сабаленка, якая пры ліку 5:5 здолела не дапусціць тай-брэйка. Другі сэт даўся фаварытцы турніру значна лягчэй.

Падчас гульні арганізатары выдалілі са спарткомплексу беларускіх заўзятараў за тое, што яны прыйшлі на фінал з дзяржаўнымі сцягамі. Сабаленка выступае на турніры ў нейтральным статусе, таму дэманстрацыя любых дзяржаўных сімвалаў Беларусі на гэтых спаборніцтвах забаронена.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.