Арына Сабаленка стала паўфіналісткай тэніснага турніру ў Маямі

Арына Сабаленка і Чжэн Сіньвэнь / Reuters
На прэстыжным турніры ў Маямі беларуская тэнісістка Арына Сабаленка прабілася ў паўфінал.
У чвэрцьфінальным матчы першая ракетка свету сустракалася з кітаянкай Чжэн Сіньвэнь (№9 у рэйтынгу WTA). У дзвюх партыях наша суайчынніца атрымала ўпэўненую перамогу — 6:2, 7:5.
Гульня працягвалася 1 гадзіну 19 хвілін.
У паўфінальнай сустрэчы саперніцай Сабаленка стане Жасмін Пааліні (7) з Італіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.