МУС Польшчы: Мельнікавай няма ў краіне некалькі тыдняў

Анжаліка Мельнікава

Анжаліка Мельнікава / Еўрарадыё

Спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава знаходзіцца за межамі Польшчы ўжо некалькі тыдняў, заявіў прэс-сакратар МУС краіны Яцэк Дабжыньскі.

“Польскія спецслужбы будуць падтрымліваць дзеянні спецслужбаў іншых краін і Каардынацыйнай рады Беларусі дзеля вызначэння месцазнаходжання спадарыні Мельнікавай”, — дадаў ён.

Сябры КР не бачылі Мельнікаву ўжо некаторы час. Спікерка казала, што хварэе на COVID і заставалася на сувязі прынамсі да 21 сакавіка. Паводле Паўла Латушкі, сувязі з ёй няма з 25 сакавіка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.