Знікла спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава

Анжаліка Мельнікава / Еўрарадыё
Знікла спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава. Як паведаміў кіраўнік НАУ Павел Латушка, сувязі з ёй няма з 25 сакавіка.
"Паводле наяўнай інфармацыі, яна не знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы. Мы спадзяемся на лепшае, але разумеем, што першыя асобы дэмакратычных сіл Беларусі з'яўляюцца прыярытэтнымі мэтамі спецслужбаў рэжымаў у Беларусі і Расіі", — напісаў Латушка ў сваім тэлеграм-канале.
Латушка падаў ужо заяву ў праваахоўныя органы Польшчы.
Спікерка КР, хутчэй за ўсё, знаходзіцца не на тэрыторыі ЕС. Паводле звестак сакратарыяту Каардынацыйнай рады, яе былы муж можа цяпер знаходзіцца ў Беларусі.
Паводле інфармацыі Еўрарадыё, Мельнікаву дэлегаты КР не бачылі ўжо некалькі тыдняў, бо яна хварэла на COVID-19. Але яна заставалася на сувязі прынамсі да 21 сакавіка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.