Да +18°С: якая будзе пагода на пачатку тыдня

Вясна / pexels.com
Мясцамі па Беларусі ў бліжэйшыя дні будзе да +18°С. Канечне, ноччу яшчэ можа падмарозіць, але ўсё ж можна сказаць, што вясна ўжо прыйшла.
У панядзелак, 30 сакавіка, днём будзе пераменная аблачнасць, але без дажджоў. Ноччу і раніцай мясцамі павісне невялікі туман. Ноччу слупок тэрмометра можа апусціцца да -3, +3°С. Некаторыя ночы будуць зусім цёплымі — да +5°С. А днём паветра прагрэецца да +13 +18°С.
У аўторак, 31 сакавіка, на нас паўплываюць фронтальныя раздзяленні, якія перамяшчаюцца з Украіны і Польшчы. Прайдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература ноччу будзе ў межах +1 +7°С, а днём паветра прагрэецца да +8 +15°С.
У сераду, 1 красавіка, мясцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ночы ўсё цяплейшыя: +1 +8°С. Днём паветра прагрэецца да +9 +16°С.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.