Да +17 і без ападкаў будзе ў Беларусі на выходных

Вясна, ілюстрацыйнае фота

Вясна, ілюстрацыйнае фота

У суботу, 29 сакавіка, у Беларусі чакаецца малавоблачнае без ападкаў надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Уначы і зранку месцамі згусціцца слабы туман. Вецер будзе ўсходні, паўднёва-ўсходні — слабы да ўмеранага.

Тэрмометры ўначы пакажуць ад -3 да +2 градусаў, месцамі прагназуецца 3-5 градусаў цяпла. Удзень паветра прагрэецца да 12-17 градусаў вышэй за нуль.

У нядзелю, 30 сакавіка, удзень будзе воблачна з праясненнямі і пераважна без ападкаў. Вецер чакаецца паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны, удзень месцамі — парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць -3...+4 градусы. Удзень чакаецца 11-17 градусаў цяпла.

Да +17 і без ападкаў будзе ў Беларусі на выходных
Прагноз надвор'я на 29 сакавіка / Белгідрамет
Да +17 і без ападкаў будзе ў Беларусі на выходных
Прагноз надвор'я на 29 сакавіка / Белгідрамет

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.