На чацвер у Беларусі прагназуюцца дажджы

Дажджлівы сакавік

Дажджлівы сакавік / pixabay.com

На чацвер, 27 сакавіка, у Беларусі прагназуюцца дажджы. Удзень яны чакаюцца пераважна ва ўсходняй палове краіны. Сіноптыкі папярэджваюць пра слабы туман, які магчымы ўначы і раніцай месцамі.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +1 да +7 градусаў (у Мінску — ад +4 да +6), у дзённыя гадзіны — ад +7 да +12 (на поўдні — да +14, у сталіцы — 7-9 цяпла).

У пятніцу пераважна без ападкаў. Уначы будзе ад -4 да +3, удзень — ад +9 на ўсходзе да +16 на захадзе.

У суботу ўмовы надвор'я істотна не зменяцца.

На чацвер у Беларусі прагназуюцца дажджы
vk.com/belgidromet
На чацвер у Беларусі прагназуюцца дажджы

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.