У суботу ў Беларусі месцамі будзе да 14 градусаў цяпла

У сакавіку ў Беларусі / t.me/kleck_bel/
У суботу, 22 сакавіка, невялікія ападкі (снег, мокры снег і дождж) прагназуюцца толькі месцамі — уначы і раніцай. Удзень — пераважна без ападкаў. Сіноптыкі папярэджваюць пра слабы галалёд.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -3 да +3 градусаў (у Мінску — ад 0 да +2), у дзённыя гадзіны — ад +6 на паўночным усходзе краіны да +14 на паўднёвым захадзе (у сталіцы — 9-11 цяпла).
У нядзелю ўдзень амаль па ўсёй Беларусі пройдуць дажджы. Уначы будзе ад -6 на поўначы да +3 на поўдні, удзень — ад +5 да +12.
У панядзелак таксама магчымыя ападкі, а на Брэстчыне — і навальніцы. У начныя гадзіны прагназуецца ад -1 да +6, у дзённыя гадзіны — ад +4 да +11 (на паўднёвым захадзе — да +15).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.