Хакейнае мінскае "Дынама" пабіла рэкорд па сярэдняй наведвальнасці хатніх матчаў

Хакей на "Мінск-Арэне"

Хакей на "Мінск-Арэне" / t.me/olympicteamby/

Хакейнае мінскае "Дынама" пабіла рэкорд па сярэдняй наведвальнасці хатніх матчаў. Цяпер ён складае 14599 чалавек. Падлікі зрабіла "Трыбуна" пасля таго, як клубная прэс-служба паведаміла, што хатнія матчы мінчукоў у рэгулярным сезоне 2024/25 агулам наведалі 481764 заўзятары.

Калі дадаць фармальна хатні паядынак "Дынама" з маскоўскім "Спартаком" ва Узбекістане, то сярэдні паказчык складзе 14446 заўзятараў. Але ўсё роўна гэта рэкорд.

Дагэтуль дасягненне належала сезону 2012/13. Тады мінскае "Дынама" сабрала 15 аншлагаў, а сярэдняя наведвальнасць на хатніх матчах склала 14299 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.