Хакейнае мінскае "Дынама" хочуць адправіць у Ташкент
Ташкент
Хакейнае мінскае "Дынама" хочуць адправіць у Ташкент. Кіраўніцтва КХЛ плануе правесці адзін з матчаў рэгулярнага чэмпіянату ў сталіцы Узбекістана. Клубамі, заяўленымі на ўдзел у ім, з'яўляюцца мінскае "Дынама" і маскоўскі "Спартак".
"Клубы да гэтага гатовыя. Мы з імі ўжо размаўлялі", — цытуе словы прэзідэнта КХЛ Аляксея Марозава championat.com.
Мінскія дынамаўцы ўжо гулялі ў гэтым сезоне ў гасцях са "Спартаком" і прайгралі (2:5). У календары іх наступны паядынак запланаваны на 22 снежня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.