Беларуса з 10 кг марыхуаны затрымалі ў Польшчы

Беларуса з наркотыкамі затрымалі ў Польшчы

Беларуса з наркотыкамі затрымалі ў Польшчы / Izba Administracji Skarbowej we Wrocławiu

Амаль 10 кілаграмаў марыхуаны знайшлі польскія памежнікі ў машыне беларуса. Наркотыкі былі схаваныя ў спецыяльна абсталяваных схованках у аўтамабілі, паведамляе памежная служба Польшчы.

Аўтамабіль беларуса спынілі для праверкі ў Ніжняй Сілезіі. Пасля перасячэння мяжы машыну аглядаў сумесны патруль памежнікаў і мытнікаў. Яны выявілі 83 пакеты з марыхуанай. Наркотыкі былі схаваныя пад дном багажніка і ў дзвярных парогах. Агульны кошт небяспечнай кантрабанды ацанілі на суму больш за 435 тысяч злотых (больш за 100 тысяч долараў).

Кіроўцу арыштавалі. Суд адправіў яго на два месяцы пад арышт. Мужчынеу пагражае ад трох да 20 гадоў пазбаўлення волі.

Беларуса з 10 кг марыхуаны затрымалі ў Польшчы
Беларуса з наркотыкамі затрымалі ў Польшчы / Izba Administracji Skarbowej we Wrocławiu
Беларуса з 10 кг марыхуаны затрымалі ў Польшчы
Беларуса з наркотыкамі затрымалі ў Польшчы / Izba Administracji Skarbowej we Wrocławiu

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.