У 2025 годзе ў Мінску адкрыюць чатыры новыя паліклінікі

Новая поликлиника в Минске

Зараз там завяршаюцца працы / "Минск-новости"

У 2025 годзе ў Мінску плануецца адкрыць чатыры новыя паліклінікі, паведамляюць “Мінск-навіны”.

13-я гарадская паліклініка на вуліцы Ламаносава

Раней паліклініка, якая абслугоўвала каля 40 тысяч чалавек, размяшчалася ў невялікім трохпавярховым будынку. Было прынята рашэнне аб будаўніцтве новага трохузроўневага корпуса, у якім будуць траўматалагічнае аддзяленне, аддзяленне ўрачоў агульнай практыкі, фізіятэрапеўтычнае аддзяленне, кабінеты вузкіх спецыялістаў, лабараторыя і зала механатэрапіі.

Пасля яе ўводу колькасць наведванняў за змену павялічыцца з 585 да 866. Адкрыццё запланавана на 3 ліпеня 2025 года.

Медыцынскі цэнтр на вуліцы Маякоўскага

У гэтым аб’екце, які доўгі час знаходзіўся ў статусе даўгабуда, размесцяцца Гарадскі клінічны эндакрыналагічны цэнтр, 10-я гарадская стаматалагічная паліклініка і клінічны цэнтр пластычнай хірургіі і медыцынскай касметалогіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.