У Мінску за год звольніліся 1170 лекараў

У Мінску самы вялікі недахоп медыкаў

У Мінску самы вялікі недахоп медыкаў / t.me/minsknews_by/

У Мінску за 2024 год год звольніліся 1170 лекараў. Старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Ігар Юркевіч аднак бачыць "станоўчую тэндэнцыю па замацаванні ўрачэбных кадраў на месцах". Паводле яго слоў, цякучасць кадраў у мінулым годзе знізілася і склала 11,7 % (у 2023-м — 11,81%). Укамплектаванасць лекарскіх пасад па занятых стаўках вырасла на 2% і склала 95% (у папярэднім годзе былі 93,1%). Калі верыць гэтым лічбам, змены мінімальныя. І гэта пры тым, што ёсць даныя пра завышаную на 20% укамплектаванасць медыцынскімі кадрамі.

Як паведамляла Еўрарадыё, самы вялікі дэфіцыт медыкаў  — у Мінску. Колькасць вакансій дактароў вырасла на 10,3%, а медперсаналу сярэдняга звяна — на 20,1%. Пра гэта ў дакументах пішуць чыноўнікі Мінздароўя (іх здабыў BELPOL).

Што да станоўчай дынамікі па ўкамплектаванасці лекарамі і медперсаналам, то за гэтым хаваецца сур'ёзная нагрузка на супрацоўнікаў: каэфіцыент сумяшчальніцтва дактароў (1,24) блізкі да крытычнага значэння (1,25). Гэта сведчыць пра перапрацоўкі. Лекары вымушаныя сумяшчаць некалькі ставак, каб кампенсаваць недахоп калегаў.

Кадравыя праблемы ёсць і ў рэгіёнах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.