Белстат завысіў укамплектаванасць медыцынскімі кадрамі на 20%

У бальніцы / sb.by
Белстат завысіў укамплектаванасць медыцынскімі кадрамі на 20%. Пра гэта пішуць "Белые Халаты" са спасылкай на даныя, атрыманыя ад BELPOL.
Паводле афіцыйнай статыстыкі, у 2023-м у Беларусі налічвалася 48,7 тысячы практыкуючых урачоў і 125 тысяч сярэдніх медыцынскіх работнікаў. Падкрэслівалася, што іх колькасць вырасла ў параўнанні з папярэднім годам. Аднак дакументы Міністэрства аховы здароўя для ўнутранага карыстання сведчаць, што ў 2023 годзе ў РБ налічвалася 41,2 тысячы ўрачоў-спецыялістаў і 99,4 тысячы сярэдніх медработнікаў.
Такім чынам, Мінаховы здароўя хавае нязручную статыстыку — медыкі працягвалі звальняцца і з'язджаць за мяжу. Нават ва ўнутраных дакументах міністэрства ёсць супярэчнасці. "У сістэме, пабудаванай на прыпісках і фальсіфікацыях, праўды не ведае ніхто", — робяць выснову "Белыя Халаты".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.