Міністр прапанаваў стварыць платформу “Разумны горад” для садовых таварыстваў

Дача

У пік сезона ў садовых таварыствах Беларусі знаходзіцца да 5 мільёнаў чалавек / realt.by

Міністр эканомікі Юрый Чабатар прапанаваў стварыць лічбавую платформу “Разумны горад”, якая дазволіць арганізаваць анлайн-галасаванне для прыняцця рашэнняў у садовых таварыствах.

На яго думку, гэта дапаможа вырашыць праблему збору кворуму, неабходнага для прыняцця рашэнняў, асабліва ў буйных таварыствах.

Чаму ўлады займаюцца праблемамі таварыстваў?

У Беларусі агульная плошча зямель, занятых садоўніцкімі таварыствамі, складае амаль 60 тысяч гектараў — гэта прыкладна як два Мінска або чатыры Гомелі. У сезон у таварыствах знаходзіцца да 5 мільёнаў чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.