Былога галоўнага трэнера "Дынама-Мінск" абвінавацілі ў харасменце

Крэйг Вудкрафт
Канадскі спецыяліст Крэйг Вудкрафт быў заўважаны ў харасменце, калі ён быў галоўным трэнерам хакейнага клуба "Дынама-Мінск".
Пра гэта расказаў журналіст расійскага выдання "Спорт-экспресс" Аляксей Шаўчэнка ў эфіры YouTube-канала. Паводле яго, Вудкрафт непрыстойна паводзіў сябе ў адносінах да супрацоўніц клуба.
"Вудкрафт падчас працы ў мінскім "Дынама" супрацоўніц клуба пляскаў па дупе. Яму казалі, што гэта непрыстойна. А ён адказваў: "Я ж у Беларусі, гэта тут можна". "Нармальны" такі чалавек, добры", — расказаў журналіст.
Вудкрафт пакінуў мінскае "Дынама" ў красавікау 2023-га, адпрацаваўшы з камандай чатыры сезоны запар. Ён чатыры разы выводзіў дынамаўцаў у плэй-оф КХЛ, але прайсці першы раўнд дынамаўцы пад яго кіраўніцтвам так і не здолелі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.