Хакейнае мінскае "Дынама" вырашыла развітацца з галоўным трэнерам
Крэйг Вудкрафт / ria.ru
Хакейнае мінскае "Дынама" вырашыла развітацца з галоўным трэнерам. 53-гадовы канадзец Крэйг Вудкрафт працаваў з камандай з 2019-га — чатыры сезоны запар (агулам іх пяць). Яго апошні кантракт заканчваецца 30 красавіка.
"Дынама" пад кіраўніцтвам Вудкрафта згуляла 303 матчы. Гэта рэкорд клуба. Канадскі спецыяліст чатыры разы выводзіў дынамаўцаў у плэф-оф КХЛ, але прайсці першы раўнд не атрымалася.
Крэйг Вудкрафт спадзяваўся, што яшчэ папрацуе з беларускім клубам. Аднак яго кіраўніцтва вырашыла пашукаць іншага галоўнага трэнера.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.