"Віцебск" выйшаў у паўфінал беларускай хакейнай экстралігі

 "Віцебск" упэўнена перамог "Брэст"

 "Віцебск" упэўнена перамог "Брэст" / t.me/extraligaby/

"Віцебск" выйшаў у паўфінал беларускай хакейнай экстралігі. Чвэрцьфінальная серыя выйграна ў "Брэста" з лікам 4:3. У пятніцу ў сёмым матчы "Віцебск" упэўнена перамог — 4:0 (2:0, 1:0, 1:0). У віцебскім Палацы спорту было 2350 заўзятараў — іх каманда не выходзіла ў паўфінал з 2008 года.

У паўфіналах згуляюць "Віцебск" — "Гомель" (першы матч — 25 сакавіка), "Юнацтва" — "Дынама-Маладзечна" (24 сакавіка).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.