Не толькі беларускі сняданак. Як з назвы краіны робяць секс-слоўнік

Як з назвы краіны робяць секс-слоўнік / unsplash.com
Пасля аднаго паста ў сацсетках запыты на тэму "беларускі сняданак" узляцелі. Але цікавасць была не да таго, чым снедаюць беларусы, а да арыгінальнага тлумачэння тэрміна з Urban dictionary — там яго звязалі з сексам.
Як выявілася, Беларусь на гэтым сайце згадваецца не раз — і, вядома ж, з сексуальнай афарбоўкай.
Беларускі будзільнік
У інтэрнэце пішуць, што гэта калі ты “прачынаешся раніцай ад мноства пацалункаў сваёй цудоўнай дзяўчыны, хоць ноч была амаль бяссоннай, бо вы прабавілі яе разам. Нягледзячы на стомленасць і жаданне зноў заснуць, беларускі будзільнік падымае цябе з ложка, напаўняючы цела дзівосным адчуваннем бадзёрасці”.
— Сёння раніцай у мяне быў найлепшы будзільнік — беларускі! Я так сумую па беларускім будзільніку, — пісаў карыстальнік Panda2652 у сакавіку 2014 года.
Галоўнае, каб яго будзільнік быў беларускім і праз 11 гадоў.
Dirty Belarusian
Гэта практыка, падчас якой жанчына слізгае рукой па спіне ў заднюю кішэню мужчыны і гладзіць ягадзіцу, пакуль не адбудзецца эякуляцыя.
А раніцай наступнага дня адзін з удзельнікаў абавязкова мусіць выявіць, што яго кашалёк знік. Чаму? Ніхто не ведае, затое падобна да таннага любоўнага рамана.
— Гэта было цудоўна, але яна зладзіла мне “брудны” беларускі секс. Не магу ў гэта паверыць, — адклікаліся на Urban dictionary ў 2011 годзе.
Беларускі агністы шар
Беларускі агністы шар — не нешта з фэнтэзі. Згодна з Urban dictionary, так называецца працэс, калі мужчына залівае вадкасць для запальнічак жанчыне ў задні праход, падпальвае, ну а потым пачынаецца сам секс.
Чаму менавіта беларускі? Ды хто яго ведае, цалкам магчыма, гэтую сексуальную практыку ўпершыню засвоілі менавіта беларусы. (Мы такіх беларусаў не ведаем, але калі ведаеце вы, дайце нам кантакт для інтэрв'ю.)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.