Віцяблянін ехаў на спатканне, але заняўся сексам з першай сустрэчнай на прыпынку

Публичный секс в Витебске - возбуждено дело

Секс на аўтобусным прыпынку ў Віцебску / кадр з відэа ў сацсетках

Жыхар Віцебска стаў зоркай сацсетак, калі заняўся сексам з дзяўчынай на аўтобусным прыпынку. Праўда, быў і непрыемны эфект — віцебскім ролікам зацікавілася міліцыя, паведамляе неафіцыйны тэлеграм-канал МУС.

У той вечар 25-гадовы віцяблянін выпіваў дома і паралельна перапісваўся з сяброўкай з Оршы. Знаёмая паклікала яго да сябе "ў госці для асабістых зносін", пішуць міліцыянты.

Хлопец хацеў паехаць на спатканне на маршрутцы. Аднак кіроўца адмовіўся везці п'янага пасажыра. На гэтым жа прыпынку была нецвярозая дзяўчына, якая таксама не змагла сесці ў маршрутку. Хлопец прапанаваў ёй сваю дапамогу. Ён заявіў, што паедзе ў Оршу таксоўкай і падкіне новую знаёмую, куды ёй трэба.

Пакуль чакалі аўтамабіля, маладыя людзі заняліся сексам проста на прыпынку. Выпадковыя сведкі знялі іх на відэа і выклалі ў сацсеткі.

Міліцыянты знайшлі хлопца і пачалі на яго крымінальную справу за хуліганства. Дзяўчыну пакуль шукаюць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі