Сіндром міратворца: ці атрымаецца ў Лукашэнкі ўшчаміцца ў перамовы — эфір

Роза Турарбекава

Роза Турарбекава

Амерыканскім грамадзянам рэкамендавана ўстрымацца ад паездак у Беларусь. А ўсё праз “адвольнае прымяненне законаў беларускімі ўладамі, рызыкі затрымання, патэнцыйныя магчымасці масавых пратэстаў, садзейнічанне Беларуссю вайне Расіі супраць Украіны, абмежаваныя магчымасці пасольства ЗША аказаць дапамогу грамадзянам ЗША ў краіне”. Такую рэкамендацыю надоечы агучыў Дзярждэп ЗША. У гэты ж час Лукашэнка ладзіць чарговую турпаездку — цяпер у ААЭ. Які будзе вынік для Беларусі, сказаць складана, але, можа, і не па гэта ён у той бок вандруе… Затое вядома, з якімі мэтамі вандруюць на Захад ганцы рэжыму.

Як на імідж Беларусі ўплываюць такія рэкамендацыі Дзярждэпа і ці прымушае гэта задумацца заходніх палітыкаў пра неабходнасць наладжвання адносінаў з Мінскам? Ці маюць плён паездкі Лукашэнкі ў ААЭ і іншыя краіны таго рэгіёна і чаму Украіна так нервова адрэагавала на яго заявы пра ўдзел у мірных перамовах? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай у 14:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі