Мігрант, прыхільнік AfD — што вядома пра таго, хто здзейсніў тэракт у Магдэбургу
Тэракт здзейсніў змагар з ісламам
Увечары 20 снежня ў нямецкім Магдэбургу быў здзейснены тэракт: аўтамабіль урэзаўся ў натоўп. Загінулі як мінімум пяць чалавек, дзве сотні атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.
Асоба нападніка раскрыта — ім аказаўся 50-гадовы Талеб аль-Абдулмохсен з Саудаўскай Аравіі. Па адукацыі ён быў урачом-псіхіятрам, у Германію прыехаў у 2006 годзе і меў пастаянны від на жыхарства.
Супрацьлегла першапачатковай інфармацыі СМІ, тэракт здзейсніў не ісламіст — усё наадварот.
Паводле дадзеных Der Spiegel, Талеб аль-Абдулмохсен шмат гадоў быў вельмі актыўным у сацсетках. Сярод іншага, ён даваў парады жанчынам з Саудаўскай Аравіі пра тое, як уцякаць з гэтай краіны ў Германію, вёў уласны сайт пра атрыманне палітычнага прытулку ў ФРГ. Пасля пераезду ў Еўропу мужчына рэзка крытыкаваў ідэі ісламу.
Некаторыя пасты мужчыны ў сацсетках сведчаць пра яго сімпатыю да правапапулісцкай партыі "Альтэрнатыва для Германіі" (AfD). У тым ліку ён выступаў за абмежаванне міграцыі ў Еўрасаюз і пісаў пра тое, што Германія хоча "ісламізаваць" Еўрасаюз.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.