"Лічбавы ГУЛАГ" і сямейная драма з-за кошкі-суперніцы — #ІхНоравы

Замежныя навіны

Замежныя навіны / @rubanau_collage

Пакуль сілавікі ператвараюць Сербію ў "лічбавы ГУЛАГ", пераследуючы актывістаў і журналістаў, у Фінляндыі валанцёры ратуюць асобны від цюленяў, якому пагражае знікненне.

Тым часам у Індыі жанчына падала ў суд на мужа, бо прыраўнавала яго да кошкі, а ў Германіі прытулкі часова адмаўляюць ахвочым забраць гадаванцаў дадому.

Больш падрабязна пра ўсё гэта чытайце ў нашай традыцыйнай рубрыцы "Іх норавы".

 

"Лічбавы ГУЛАГ"

Сербская паліцыя і разведка выкарыстоўваюць перадавыя праграмы для тэлефоннага шпіянажу. Паводле справаздачы Amnesty International, сілавікі ўсталёўваюць праграмы на тэлефоны актывістаў-эколагаў, журналістаў і іншых асоб, каб незаконна сачыць за іх дзеяннямі.

“Цифровой ГУЛАГ” и семейная драма из-за кошки-соперницы — #ИхНравы
Цюлені церпяць ад глабальнага пацяплення / theguardian.com

Кошка-суперніца

У Індыі жанчына падала ў суд на мужа, абвінаваціўшы яго ў тым, што ён любіць кошку больш, чым яе.

З-за прыхільнасці да мужчыны кошка лічыла гаспадыню суперніцай і часта на яе нападала. За драпіны жанчына пастаянна сварылася з мужам.

Звярнуўшыся ў суд, пацярпелая паскардзілася на жорсткае абыходжанне з боку жывёлы, пры гэтым адказчыкам выступіў яе муж. Падчас разбору справы стала ясна, што гаворка вядзецца не пра гвалт у сям'і, а пра бытавую сварку.

Траўмы, нанесеныя кошкай, суддзя палічыў не адпаведнымі артыкулу. Ён таксама звярнуў увагу на тое, што справы, якія ўзнікаюць на падставе дробных бытавых спрэчак, перагружаюць сістэму крымінальнага правасуддзя і па сутнасці з'яўляюцца неабгрунтаванымі іскамі.

Як у сям'і вырашылі праблему — не ўдакладняецца.

 

Калядны перапынак у прытулках для жывёл

Многія прытулкі для жывёл у Германіі часова перастаюць аддаваць у сем'і сабак і катоў напярэдадні Калядаў. У зааабаронцаў для гэтага ёсць два аргументы.

Па-першае, жывёлы — гэта не падарунак. Заводзіць іх трэба свядома, узважыўшы ўсе рызыкі.

Па-другое, у святочнай мітусні кошкам і сабакам вельмі цяжка прывыкаць да новых дамоў і новых гаспадароў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі