У турме Асада ў Сірыі выявілі схаваныя падземныя паверхі

Турма Седная ў Сірыі

Турма Седная ў Сірыі / euronews.com

У турме Седная непадалёк Дамаска вязняў рэжыму Башара Асада трымалі яшчэ і ў падземных паверхах, схаваных ад пабочных вачэй. Пра гэта расказалі вязні, вызваленыя з турмы.

Актывісты "Сірыйскай грамадзянскай абароны", больш вядомай як "Белыя каскі", накіравалі ў турму пяць спецыяльных груп, якім дапамагае чалавек, знаёмы з планіроўкай турмы, перадае Бі-Бі-Сі. Улады Дамаска звярнуліся да былых салдатаў і турэмных ахоўнікаў зрынутага рэжыму з просьбай даць коды да электронных замкоў турэмных камер.

Раней паведамлялася пра Рахіда Аль-Татары, які правёў у Седнаі 43 гады. Былы ваенны лётчык адмовіўся бамбіць пратэсты супраць Хафеза Асада, бацькі цяперашняга зрынутага дыктатара.

Паводле ацэнак праваабаронцаў, з 2011 па 2021 гады ў турме Седная загінулі больш за 30 тысяч чалавек. У 2017 годзе Amnesty International назвала гэтую турму "чалавечай бойняй" і заявіла, што пакаранні былі санкцыянаваныя на самым высокім узроўні.

Сірыйскі дыктатар Башар Асад з сям'ёй у выніку грамадзянскай вайны ўцёк у Маскву, дзе атрымаў палітычны прытулак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі