У Сірыі скінутая ўлада Башара Асада

На вуліцах Дамаска

На вуліцах Дамаска / Reuters

8 снежня 2024 года паўстанцы абвясцілі пра завяршэнне 24-гадовага аўтарытарнага кіравання Башара аль-Асада. Заява прагучала па дзяржаўным тэлебачанні, паведамляе агенцтва Reuters.

Паводле звестак крыніц, Асад пакінуў Дамаск у невядомым кірунку. Пасля яго ад’езду частка ўрадавых войскаў, што знаходзіліся ў аэрапорце, была эвакуяваная.

Прэм’ер-міністр Сірыі Мухамад Газы аль-Джалалі заявіў пра гатоўнасць супрацоўнічаць з новым кіраўніцтвам, якое будзе выбрана сірыйскім народам. Ён таксама падкрэсліў, што гатовы прыняць меры для «перадачы ўлады», перадае тэлеканал Al Arabiya

Аль-Джалалі заклікаў захаваць "усе інстытуты сірыйскай дзяржавы" і запэўніў, што падтрымае кіраванне дзяржаўнымі справамі ў пераходны перыяд.

В Сирии пал режим Башара Асада
Сірыйскія паўстанцы ў Дамаску / Reuters

Агенцтва AFP са спасылкай на лідараў паўстанцаў паведамляе, што дзяржаўныя ўстановы ў Дамаску застануцца пад кантролем прэм’ер-міністра да афіцыйнай перадачы ўлады.

Паўстанцы запэўнілі, што будуць абараняць аддзяленні ААН і міжнародных арганізацый, бо лічаць іх «інстытутамі, якія служаць народу».

В Сирии пал режим Башара Асада
Паўстанцы зрынулі рэжым Асада / Reuters

Ключавыя лідары паўстанцаў таксама заклікалі сваіх байцоў «быць міласэрнымі» да грамадзянскага насельніцтва. Яны паабяцалі звярнуцца да Арганізацыі па забароне хімічнай зброі з просьбай аб дапамозе ў бяспечнай утылізацыі запасаў хімічнай зброі, назапашанай рэжымам Асада.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі