Арцём Мілеўскі праходзіць сведкам па справе аб дамоўных матчах — СМІ
Арцём Мілеўскі
Экс-футбаліст Арцём Мілеўскі праходзіць сведкам па справе аб дамоўных матчах, піша Тэлеграм-канал "Труха Украіна".
"Паводле нашай інфармацыі, Арцёма Мілеўскага ні ў чым не падазраюць. Ён праходзіць як сведка. А яшчэ ў яго вельмі дрэнная кампанія", — гаворыцца ў публікацыі.
Як расказвала Еўрарадыё, 11 снежны Нацыянальная паліцыя Украіны паведаміла пра затрыманне ўдзельнікаў злачыннай групы. Яны арганізоўвалі дамоўныя матчы па кіберфутболе, кібербаскетболе, настольным тэнісе, футболе, баскетболе. Паведамлялася, што арганізатары прыцягвалі да сваіх махінацый спартоўцаў, у тым ліку з міжнароднай вядомасцю. У інтэрнэце і СМІ з'явілася меркаванне, што ў ліку затрыманых ёсць і футбаліст Арцём Мілеўскі. Сам спартовец у сацсетках абвяргаў гэтую інфармацыю.
Арцём Мілеўскі — ураджэнец Мінска, які пераехаў ва Украіну і выступаў за кіеўскае "Дынама" і футбольную зборную Украіны. у 2017-2018 і 2019-2020 гадах ён гуляў за брэсцкае "Дынама".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.