Павінны пахадзіць па г...не — Лукашэнка расказаў, як рыхтуе чыноўнікаў

Аляксандр Лукашэнка ў Маскве

Аляксандр Лукашэнка ў Маскве / прэс-служба Лукашэнкі

Аляксандр Лукашэнка чарговы раз заявіў, што за наступныя пяць гадоў плануе "падрыхтаваць новае пакаленне". Заява прагучала падчас ягонага выступу ў расійскім Савеце Федэрацыі.

Пры гэтым ён назваў свае метады падрыхтоўкі: "Я шмат зрабіў для таго, каб пракатаць некаторых: губернатарамі па зямлі, прабачце мне, па г...не пахадзіць, каб разумелі пах яго".

Сярод тых, хто прайшоў такую падрыхтоўку Лукашэнка назваў цяперашняга прэм'ер-міністра Аляксандра Турчына, які раней кіраваў Мінскім аблвыканкамам: "Ён эканаміст. У нас наогул наверсе цяпер усе эканамісты. Добрыя эканамісты, і вучыліся добра. Ведаюць эканамічную тэорыю, але іх трэба было туды акунуць. Усё, яны пахадзілі, гатовыя. Мы аднаго з іх паднялі наверх".

Таксама Лукашэнка заявіў, што высакапастаўленыя чыноўнікі пры яго рэжыме — "людзі, адданыя нашай палітыцы" і "ведаюць, што такое Расія".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі