У Свіслацкім раёне недахоп кадраў, іх збіраюцца шукаць у іншых рэгіёнах

Чыноўнікі і сілавікі займаюцца пошукам кадраў (ілюстрацыйнае фота)

Чыноўнікі і сілавікі займаюцца пошукам кадраў (ілюстрацыйнае фота) / lelchitsy.by

У Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці недахоп кадраў, іх збіраюцца шукаць у іншых рэгіёнах. Пра гэта ішла гаворка на пасяджэнні райвыканкама.

Старшыня Свіслацкага райвыканкама Андрэй Грыцкевіч сцвярджаў, што "ўвогуле па раёне абстаноўка стабільная ў гэтым пытанні". Аднак "у некаторых арганізацыях колькасць звольненых перавышае колькасць прынятых" на працу. Таму цяпер патрабуецца, каб "яшчэ да сыходу работніка знаходзіць яму замену".

А яшчэ ў Свіслацкім раёне збіраюцца "кадравую працу пачынаць са школы". Бо цяперашнія школьнікі — патэнцыйныя маладыя спецыялісты, і іх трэба пакінуць у раёне. Чыноўнікі будуць працаваць і з дзецьмі, і з іх бацькамі, піша мясцовая газета.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі