У 10-ы клас з нездавальняючай адзнакай па паводзінах не прымуць

Мінскія школьнікі / sb.by
У 10-ы клас з нездавальняючай адзнакай па паводзінах не прымуць. Новыя правілы прыёму ў гімназіі і школы Беларусі пачнуць дзейнічаць з 1 верасня. У пятніцу на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікаваная пастанова Мінадукацыі № 46 ад 25 лютага 2025-га. Яна ўносіць змены ў пастанову ад 17 жніўня 2022-га.
"Да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца асобы, якія маюць па выніках выніковай атэстацыі ў год прыёму (залічэння) нездавальняючую адзнаку паводзін", — сказана ў іх.
Летась міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец зацвердзіў "правілы бацькоў" і "правілы навучэнцаў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.