Ці дапамогуць ціск на рэжым і санкцыі вызваленню палітвязняў — эфір

Уладзімір Жыгар

Уладзімір Жыгар / Еўрарадыё

Спачатку інфармацыя пра нібыта пачатак перамоў паміж Мінскам і Вашынгтонам, вынікам якіх можа стаць вызвалення палітвязняў, а потым распачатыя з ініцыятывы Трампа перамоўныя працэсы адносна спынення вайны ва Украіне ўзмацнілі пазіцыі прыхільнікаў ідэі аднаўлення зносінаў паміж Захадам і рэжымам Лукашэнкі і пашырылі шэрагі гэтых прыхільнікаў. Маўляў, калі з’явілася магчымасць вызваліць людзей з-за кратаў наўзамен за “замарозку” санкцый ці вяртанне амбасадараў заходніх краін у Мінск, то трэба гэтым карыстацца. Бо раптам Трамп здыме санкцыі ў межах пагаднення аб міры ва Украіне — і знікне магчымасць гандлявацца з Лукашэнкам.

Ці не час адмовіцца ад стратэгіі ціску на рэжым і які вынік гэты ціск даў за гады яго ўжывання? Якім чынам наяўнасць ці адсутнасць ціску ўплывае на працэсы вызвалення палітвязняў? Якія пагрозы для незалежнасці Беларусі маюць санкцыі і як супрацьстаяць лукашэнкаўскай агентуры за мяжой? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік ініцыятывы BELPOL Уладзімір Жыгар.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі