Байцоў батальёна "Волат" прымусова пераводзяць у іншыя падраздзяленні — СМІ

Беларускія байцы ва Украіне, ілюстрацыйнае фота

Беларускія байцы ва Украіне, ілюстрацыйнае фота / прэс-служба палка Каліноўскага

Байцоў беларускага батальёна "Волат" прымусова пераводзяць у іншыя падраздзяленні. Адбываецца гэта, нібыта, пад рулямі аўтаматаў. Паведамленне пра гэта з'явілася ў тэлеграм-канале "Мая Краіна Беларусь".

У каментары "Нашай Ніве" сітуацыю пацвердзіў Дзяніс Урбановіч — лідар "Маладога фронту" і дабраахвотнік, які ваюе ва Украіне. "Сітуацыя такая, што трымаюць нашых беларусаў са зброяй. Што гэта такое, мы не можам зразумець", — расказаў ён.

Невядома, у якія менавіта падраздзяленні ўкраінцы пераводзяць беларусаў. Прычына такога рашэння таксама не агучваецца.

Батальён "Волат" — адно з падраздзяленняў палка Каліноўскага.

Акурат сёння, як расказвала Еўрарадыё, полк Каліноўскага быў узнагароджаны Сталёвым крыжам "За нашу і вашу свабоду".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі