У Фінляндыі прысудзілі расійскага неанацыста да пажыццёвага зняволення

Расіяніна затрымалі ў Фінляндыі ў жніўні 2023 года

Расіяніна затрымалі ў Фінляндыі ў жніўні 2023 года / yle.fi

У Фінляндыі па справе аб ваенных злачынствах ва Украіне прысудзілі расійскага неанацыста Ваіслава Тордэна (Яна Пятроўскага) да пажыццёвага зняволення. Працэс прайшоў у Акруговым судзе Хельсінкі, піша novayagazeta.eu.

Тордэну выставілі абвінавачванні ў пяці ваенных злачынствах, учыненых у 2014 годзе. У той час ён быў адным з камандзіраў дыверсійна-штурмавой разведвальнай групоўкі "Русіч", ваяваў супраць Украіны. Паводле версіі следства, удзельнікі групоўкі падманам прымусілі спыніцца групу ўкраінскіх вайскоўцаў, якая ехала на машынах. Яны абстралялі іх. Загінулі 22 байцы УСУ, яшчэ чатыры чалавекі атрымалі раненні. Доказы абвінавачвання грунтаваліся на відэа, якое зрабілі самі расіяне. Ваіслаў Тордэн адмаўляе дачыненне да гэтай засады.

Расіяніна затрымалі ў Фінляндыі ў жніўні 2023 года за парушэнне міграцыйнага заканадаўства. Украіна патрабавала яго экстрадыцыі, але запыт не задаволілі.

У Фінляндыі прысудзілі расійскага неанацыста да пажыццёвага зняволення
Засада на ўкраінскіх вайскоўцаў, 2014 г. Кадр з відэа

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі